Людзі

  • Yaraslau KryvoiЯраслаў Крывой

    ЗАСНАВАЛЬНІК

    Яраслаў Крывой – заснавальнік Цэнтра Астрагорскага і галоўны рэдактар Belarus Digest. Выпускнік Гарвардскай Школы Права, працаваў у міжнародных юрыдычных фірмах і выкладаў права ў Беларусі, Вялікабрытаніі, Расіі ды Злучаных Штатах Амерыкі. Паходзіць з Мінску.

    Галіны экспертызы: адукацыя, міжнароднае публічнае права, вырашэнне камерцыйных спрэчак, бізнэс-клімат.

    Мовы: беларуская, руская, англійская, нямецкая, польская.

    (GB) +442076099822

  • Рыгор Астапеня

    АСАЦЫЯВАНЫ АНАЛІТЫК

    Заснавальнік Цэнтра новых ідэй і асацыяваны аналітык Цэнтра Астрагорскага. Цяпер працуе над сваёй доктарскай дысертацыяй у Варшаўскім універсітэце і з’яўляецца дарадцам грамадскіх арганізацыяў у Беларусі. Паходзіць з Салігорска (Беларусь).

    Галіны экспертызы: беларуская замежная палітыка, бяспека, беларуская палітычная сістэма.

    Мовы: беларуская, польская, руская, англійская.

    (BY) +375291347164

    (PL) +48518186602

  • Вольга Грынюк

    КААРДЫНАТАР ПРАЕКТАЎ

    Вольга Грынюк – каардынатар праектаў Цэнтра Астрагорскага, паходзіць з Мінску. Яна атрымала ступень бакалаўра міжнароднага права ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце і магістарскую ступень па міжнародным адносінам ва універсітэце Кавентры.

    Галіны экспертызы: энергетычная палітыка і бяспека, сацыяльная палітыка.

    Мовы: беларуская, руская, англійская, французская

    v.hryniuk@ostrogorski.org

  • Сяргей Богдан

    АСАЦЫЯВАНЫ АНАЛІТЫК

    Сяргей Богдан – асацыяваны аналітык Цэнтра Астрагорскага, паходзіць з Маладзечна. Ён абараніў сваю доктарскую дысертацыю ў галіне палітычных навук у Свабодным універсітэце Берліна. Таксама Сяргей з’яўляецца выпускніком Беларускага дзяржаўнага універсітэта і Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта. У 1999 – 2011 супрацоўнічаў з беларускай газетай “Наша Ніва”.

    Галіны экспертызы: знешняя палітыка, нацыянальная бяспека

    Мовы: беларуская, руская, англійская, нямецкая

  • Игорь ГубаревичІгар Губарэвіч

    СТАРЭЙШЫ АНАЛІТЫК

    Ігар Губарэвіч - старэйшы аналітык Цэнтра Астрагорскага. Вырас у Белаазёрску (Брэсцкая вобласць), цяпер жыве ў Мінску. З адзнакай скончыў Мінскі дзяржаўны інстытут замежных моў. У 1993 - 2006 гадах працаваў на розных дыпламатычных пасадах у МЗС Беларусі, у тым ліку ў замежных прадстаўніцтвах у Нью-Ёрку і Парыжы.

    Галіны экспертызы: беларуская замежная палітыка, бізнес-клімат у Беларусі, Заходняя Еўропа, ЗША, міжнародныя арганізацыі.

    Мовы: беларуская, руская, французская, англійская.

     

  • Паўла Бароўска

    АНАЛІТЫК

    Паўла Бароўска — аналітык Цэнтра Астрагорскага. Яна нарадзілася ў Беластоку і навучалася ва Ўніверсітэце Гданьску і Балонскім ўніверсітэце, дзе атрымала магістарскую ступень па ўсходнееўрапейскіх даследаваннях. Таксама прайшла стажыраванне ў Цэнтры ўсходніх даследаванняў у Варшаве, дзе ейная праца была прысвечана Беларусі.

    Галіны экспертызы: этнічныя меншасці, даследаванні памежжа, рэлігіязнаўства, беларуска-польскія стасункі.

    Мовы: польская, беларуская, руская, англійская.

  • Алеся Руднік

    АНАЛІТЫК

    Алеся Руднік – аналітык Цэнтра Астрагорскага. Алеся атрымала ступень бакалаўра палітычных і сацыяльных навук у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце. У дадзены момант піша магістарскую працу ў Стакгольмскім універсітэце. Таксама з'яўляецца выкладчыцай ва Універсітэце трэцяга ўзросту ў Гродне. Мае досвед працы ў некамерцыйных арганізацыях і назірання за выбарамі ў складзе міжнароднай місіі. Падчас навучання ў ЕГУ атрымала стыпендыю імя Уладзіміра Фурса.

    Галіны экспертызы: грамадзянская супольнасць Беларусі і краін Усходняй Еўропы, адвакатаванне ў недэмакратычных краінах, палітычная сістэма Беларусі.

    Мовы: беларуская, ангельская, руская.