-
Яраслаў Крывой
ЗАСНАВАЛЬНІК
Яраслаў Крывой – заснавальнік Цэнтра Астрагорскага і галоўны рэдактар Belarus Digest. Выпускнік Гарвардскай Школы Права, працаваў у міжнародных юрыдычных фірмах і выкладаў права ў Беларусі, Вялікабрытаніі, Расіі ды Злучаных Штатах Амерыкі. Паходзіць з Мінску.
Галіны экспертызы: адукацыя, міжнароднае публічнае права, вырашэнне камерцыйных спрэчак, бізнэс-клімат.
Мовы: беларуская, руская, англійская, нямецкая, польская.
-
Рыгор Астапеня
АСАЦЫЯВАНЫ АНАЛІТЫК
Заснавальнік Цэнтра новых ідэй і асацыяваны аналітык Цэнтра Астрагорскага. Цяпер працуе над сваёй доктарскай дысертацыяй у Варшаўскім універсітэце і з’яўляецца дарадцам грамадскіх арганізацыяў у Беларусі. Паходзіць з Салігорска (Беларусь).
Галіны экспертызы: беларуская замежная палітыка, бяспека, беларуская палітычная сістэма.
Мовы: беларуская, польская, руская, англійская.
(BY) +375291347164
(PL) +48518186602
-
Вольга Грынюк
КААРДЫНАТАР ПРАЕКТАЎ
Вольга Грынюк – каардынатар праектаў Цэнтра Астрагорскага, паходзіць з Мінску. Яна атрымала ступень бакалаўра міжнароднага права ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце і магістарскую ступень па міжнародным адносінам ва універсітэце Кавентры.
Галіны экспертызы: энергетычная палітыка і бяспека, сацыяльная палітыка.
Мовы: беларуская, руская, англійская, французская
-
Сяргей Богдан
АСАЦЫЯВАНЫ АНАЛІТЫК
Сяргей Богдан – асацыяваны аналітык Цэнтра Астрагорскага, паходзіць з Маладзечна. Ён абараніў сваю доктарскую дысертацыю ў галіне палітычных навук у Свабодным універсітэце Берліна. Таксама Сяргей з’яўляецца выпускніком Беларускага дзяржаўнага універсітэта і Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта. У 1999 – 2011 супрацоўнічаў з беларускай газетай “Наша Ніва”.
Галіны экспертызы: знешняя палітыка, нацыянальная бяспека
Мовы: беларуская, руская, англійская, нямецкая
-
Алеся Руднік
АНАЛІТЫК
Алеся Руднік – аналітык Цэнтра Астрагорскага. Атрымала ступень бакалаўра ў галіне палітычных і сацыяльных навук у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце. Мае ступень магістра ў галіне паліталогіі са Стакгольмскага Універсітэта. Алеся працавала ў якасці міжнароднай назіральніцы за выбарамі ў розных краінах, а таксама ў няўрадавых арганізацыях Беларусі і Швецыі. Яе асноўныя навуковыя інтарэсы: развіццё тэхналогій і дэмакратызацыя, грамадзянскія супольнасці ў краінах Усходняга партнёрства, і правы чалавека.
Галіны экспертызы: грамадзянская супольнасць Беларусі і краін Усходняй Еўропы, адвакатаванне ў недэмакратычных краінах, палітычная сістэма Беларусі.
Мовы: беларуская, ангельская, руская.
-
Ігар Губарэвіч
СТАРЭЙШЫ АНАЛІТЫК
Ігар Губарэвіч - старэйшы аналітык Цэнтра Астрагорскага. Вырас у Белаазёрску (Брэсцкая вобласць), цяпер жыве ў Мінску. З адзнакай скончыў Мінскі дзяржаўны інстытут замежных моў. У 1993 - 2006 гадах працаваў на розных дыпламатычных пасадах у МЗС Беларусі, у тым ліку ў замежных прадстаўніцтвах у Нью-Ёрку і Парыжы.
Галіны экспертызы: беларуская замежная палітыка, бізнес-клімат у Беларусі, Заходняя Еўропа, ЗША, міжнародныя арганізацыі.
Мовы: беларуская, руская, французская, англійская.
-
Паўла Бароўска
АНАЛІТЫК
Паўла Бароўска — аналітык Цэнтра Астрагорскага. Яна нарадзілася ў Беластоку і навучалася ва Ўніверсітэце Гданьску і Балонскім ўніверсітэце, дзе атрымала магістарскую ступень па ўсходнееўрапейскіх даследаваннях. Таксама прайшла стажыраванне ў Цэнтры ўсходніх даследаванняў у Варшаве, дзе ейная праца была прысвечана Беларусі.
Галіны экспертызы: этнічныя меншасці, даследаванні памежжа, рэлігіязнаўства, беларуска-польскія стасункі.
Мовы: польская, беларуская, руская, англійская.