Праекты

BelarusDigest прадстаўляе незалежны аналіз звязаных з Беларуссю падзеяў, напісаны беларусамі адмыслова для англамоўных чытачоў. BelarusDigest распачаў сваю дзейнасць у 2008 годзе. Сёння нашы аўтары пішуць пра Беларусь з Мінска, Лондана, Бостана, Берліна і Кіева. Паводзіны і дрэнная рэпутацыя беларускага рэжыму стварае спрыяльную глебу для разнастайных міфаў і спекуляцый. BelarusDigest спрабуе дэмістыфікаваць Беларусь і пісаць пра тое, што на самой справе адбываецца ў краіне.

У 1965 годзе Англа-беларускае таварыства распачало публікацыю штогадовіка – Журнала Беларускіх Даследаванняў. Выдаваны для Англа-беларускага таварыства Журнал з'яўляецца найстарэйшым англамоўным рэцэнзаваным выданнем беларускіх даследаванняў. Кожны нумар Журнала змяшчае не толькі артыкулы па беларускай літаратуры, лінгвістыцы, гісторыі і мастацтва, але і агляды кніг, хронікі актуальных падзеяў і ўсёабдымную бібліяграфію папярэдняга года.

Ostro.by - праект Цэнтра Астрогрскага, што першапачаткова ўзнік як ідэя перакладаў на беларускую мову артыкулаў Belarus Digest. Праект скіраваны на беларускую аўдыторыю і робіць акцэнт на праблемах знешняй палітыкі, бяспекі і грамадства Беларусі. Аўтары імкнуцца паказаць складаныя пытанні беларускай палітыкі ў даступнай і зразумелай форме. У той жа час, артыкулы адпавядаюць высокім стандартам аналітыкі, ды імкнуцца да збалансаванага і падмацаванага фактамі погляду на палітычную рэчаіснасць.
 
 

Belarus Profile прадстаўляе актуальную інфармацыю пра больш за 300 уплывовых асобаў Беларусі. Belarus Profile змяшчае біяграфіі людзей, якія маюць уплыў на жыццё ў Беларусі, у тым ліку палітыкаў, актывістаў апазіцыі, дзяржаўных чыноўнікаў, а таксама асобаў з навуковых колаў, бізнэсу і грамадзянскай супольнасці. Belarus Profile мае біяграфічны пошук, што робіць яго каштоўным рэсурсам для кожнага, хто цікавіцца палітыкай, эканомікай і грамадствам Беларусі. Біяграфіі падаюцца на беларускай, рускай і англійскай мовах і змяшчаюць асноўную асабістую інфармацыю, звесткі пра адукацыю і кар'еру, а таксама адпаведныя інтэрнэт-спасылкі.

Арбітражны Форум СНД – сумесны праект навукоўцаў і практыкаў прычвечаны вырашэнню спрэчак з удзелам кампаніяў краінаў былога Савецкага Саюзу. Сайт прадстаўляе дэталёвы аналіз навінаў, развіццё апошніх падзеяў і выпадкаў урэгулявання камерцыйных спрэчак практыкамі і навукоўцамі. Форум служыць пляцоўкай для адкрытага абмеркавання юрыстаў-практыкаў і навукоўцаў з Расіі, Украіны і іншых краінаў былога Савецкага Саюзу і іх заходніх калег.

BelarusPolicy.com – супольны праект Цэнтра Астрагорскага і Беларускай даследчай рады. База дадзеных утрымлівае больш за 250 даследаванняў у сферы замежнай палітыкі, кіравання, эканомікі, бяспекі і грамадства.

Акадэмія Астрагорскага – гэта некамерцыйны асветніцкі праект, прысвечаны распаўсюду гуманітарных ведаў. Акадэмія – гэта своеасаблівы беларускі анлайн-універсітэт, у аснове якога цыклы лекцый на важныя і цікавыя тэмы. Кожны цыкл лекцый чытаецца вядомымі беларускімі экспертамі з Беларусі і замежжа, а таксама ўключае графічныя ілюстрацыі, расшыфроўкі лекцый, электронную кнігу, падкасты і спасылкі на дадатковыя крыніцы інфармацыі.