Што такое Цэнтр Астрагорскага?
Цэнтр Астрагорскага (ранейшая назва - Цэнтр пераходных даследванняў) – прыватная некамерцыйная арганізацыя, якая займаецца праблемамі, з якімі сутыкаецца Беларусь у часе свайго пераходу да рынкавай эканомікі і вяршэнства права. Праца цэнтра накіраваная на дасягненне практычных вынікаў.
Цэнтр названы ў гонар Майсея Астрагорскага (1854-1921) -- выбітнага беларускага палітолага, палітыка і гісторыка, які зрабіў значны ўнёсак у вывучэнне прававых і палітычных сістэм пераходнага перыяда ад аўтакратыі да дэмакратыі. (Больш пра Майсея Астрагорскага)
Апошнія дзесяцігоддзі былі часам хуткай трансфармацыі ў Беларусі ва ўсіх галінах: ад бізнэс-клімату да рэлігіі, адукацыі і бяспекі. Аналітычныя цэнтры застаюцца пераважна нацыянальнымі ніцыятывамі, звязанымі са светапоглядам адной краіны. Цэнтр Астрагорскага пераадольвае гэты стэрэатып. Атрымаўшы адукацыю ў вядучых універсітэтах свету, эксперты цэнтра выпрацавалі культуру і тэхнічныя здольнасці, неабходныя для аналітыкі паводле заходніх стандартаў.
Місія Цэнтра Астрагорскага – спрыяць лепшаму разуменню пераходных працэсаў у Беларусі і вучыцца на вопыце іншых краін.
Якая місія Цэнтра?
Цэнтр мае на мэце папулярызацыю рэформаў і мыслення, якое дапаможа зрабіць эканоміку больш канкурэнтнай, кіраванне больш эфектыўным, а таксама будзе спрыяць інтэграцыі беларускіх навукоўцаў і аналітыкаў у міжнародныя навуковыя супольнасці.
Цэнтр Астрагорскага запрашае да супрацоўніцтва новых аўтараў, а таксама сваіх выпускнікоў.